Чырвоная змена
Старэйшая i адзiная беларускамоўная маладзежная газета. Першы нумар газеты «Чырвоная змена» выйшаў 21 красавіка 1921 года ў дні работы ІІ з'езда камсамола Беларусі. У красавіку 1971 года «за мабілізацыю моладзі на выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва» узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга.
З красавіка 2002 выходзіць як штотыднёвы, пятнічны, дадатак да газеты «Звязда». Заснавальнікамі сёння з'яўляюцца газета «Звязда», Грамадскае аб'яднанне «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі». Галоўным героем на яе старонках застаецца моладзь, практычная дзейнасць маладзёжных арганізацый. У газеце змяшчаюцца інтэрв'ю з маладзёжнымі лідарамі вучэбных устаноў і працоўных калектываў. На старонках выдання публікуюцца матэрыялы з аўдыторый вядучых вучэбных устаноў краіны, расказы аб навучальным працэсе, аб падрыхтоўцы да тэставання, выніках ўступных іспытаў, аб дасягненнях беларускіх студэнтаў на міжнародных алімпіядах і конкурсах, ідзе размова аб вакансіях на рынку працы, аб правах выпускнікоў школ і ВНУ на працаўладкаванне, аб сацыяльнай падтрымцы маладых сем'яў.
Страна издания: РБ
Сигла хранения: КХ
Год хранения: 1951, 1952, 1953, 1954, 1955, 1956, 1957, 1958, 1959, 1960, 1961, 1962, 1963, 1964, 1965, 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1971, 1972, 1973, 1974, 1975, 1976, 1977, 1978, 1979, 1980, 1981, 1982, 1983, 1984, 1985, 1986, 1987, 1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002
Отсутствуют: 1953 год (4 квартал), 1987 год (2-е полугодие), 2002 год (май – декабрь)